Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. ГісторыяПадрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Міністэрства ўнутраных спраў у Акадэміі МУС пачалася ў 1992 годзе, калі загадам МУС ад 28 мая 1992 года была створана ад’юнктура пры навукова-даследчым і рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле. Першым начальнікам ад’юнктуры (1992—1994) з’яўляўся Уладзімір Мікалаевіч Бацін. У красавіку 1996 года пры аддзеле была створана дактарантура, а ў жніўні 1998 года — вочная магістратура. Навукова-педагагічны факультэт як самастойнае структурнае падраздзяленне Акадэміі МУС быў створаны загадам МУС ад 28 мая 2001 года. У Акадэміі МУС з 2012 года адкрыта завочная форма навучання ў ад’юнктуры. Акрамя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, навучаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз[1]. СпецыяльнасціУ цяперашні час навукова-педагагічны факультэт забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў у ад’юнктуры і дактарантуры па васьмі навуковым спецыяльнасцях юрыдычнага і псіхалагічнага профіляў:
Тэрмін навучання ў ад’юнктуры ў дзённай форме атрымання адукацыі — тры гады, у завочнай — чатыры гады, у форме суіскальніцтва — пяць гадоў, а ў форме суіскальніцтва ў мэтах здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах — два гады. Тэрмін навучання ў дактарантуры ў дзённай форме — тры гады, у форме суіскальніцтва — пяць гадоў. У Акадэміі МУС дзейнічае савет па абароне дысертацый, зацверджаны загадам ВАК Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2018 г. № 72. Савет мае права праводзіць абароны дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук па наступных навуковых спецыяльнасцях:
Начальнікі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia