Навум Натанавіч Мейман
Навум Натанавіч Мейман (12 мая 1912, Базар[1] Оўруцкага павета Валынскай губерні Расійская імперыя — 31 сакавіка 2001, Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкі матэматык, фізік, актывіст яўрэйскага руху. Быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. БіяграфіяУ 1932 годзе скончыў вучобу ў Казанскім універсітэце. У 26 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. Вучань Мікалая Чабатарова. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Маскве. Займаўся фізічнымі праблемамі ў Інстытуце фізічных праблем (да 1948 г.), а затым — у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР. У 1953 годзе стаў лаўрэатам Сталінскай прэміі па тэарэтычнай фізіцы «за разлікова-тэарэтычныя работы па вырабе РДС-6с і РДС-5». Унёс уклад у матэматычную распрацоўку ядзернай зброі.[1] У 1968 годзе Мейман прыняў удзел у петыцыйнай кампаніі па справе Аляксандра Гінзбурга, Юрыя Галанскова і іншых. Пасля падпісання «ліста 99» у абарону Ясеніна-Вольпіна быў звольнены з работы. У 1971 годзе выйшаў на пенсію, пасля чаго падаў дакументы на рэпатрыяцыю ў Ізраіль. У 1975 годзе Мейману было адмоўлена «з прычыны сакрэтнасці». З гэтага часу Навум Мейман — актыўны ўдзельнік яўрэйскага эміграцыйнага руха. Удзельнічаў у дэманстрацыях, у снежні 1976 года быў кіраўніком семінара, які быў прысвечаны стану і перспектывам яўрэйскай культуры ў СССР. У 1977 годзе стаў членам Маскоўскай хельсінкскай групы (МХГ). Па ініцыятыве Меймана ў 1979 годзе была падрыхтавана справаздача «Дыскрымінацыя яўрэяў пры паступленні ва ўніверсітэты». За праваабарончую дзейнасць яго неаднаразова арыштоўвалі. У 1988 годзе пакінуў Савецкі Саюз[2], жыў у Ізраілі, дзе быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Памёр у 2001. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia