Навіны грозные а жалостлівые...
«Навіны грозные а жалостлівые о нападе княжаті Московского Івана на землю русску, которі то князь паленьнем, тыранством, мордованьнем мест, замков добываньнем веліку і знаменіту шкоду вчыняет. 3 доданьнем релацый Его Мілості Гетмана ВКЛ княжаті Радзівілла о поражцы места Полоцкого, 1562» ― першая беларуская газета, першая газета Вялікага Княства Літоўскага; прысвечана трагедыйным падзеям у Полацку ў 1563 годзе. Перадгісторыя выдання![]() У ходзе Лівонскай вайны маскоўскія войскі Івана IV 15 лютага 1563 пасля аблогі захапілі горад Вялікага Княства Літоўскага Полацк. Купецкія дамы былі разрабаваны; як паведамляюць Пскоўскі летапіс і польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі, полацкім юдэям пад страхам смерці было загадана хрысціцца, хто працівіўся ― тапілі ў Заходняй Дзвіне[1]. Некаторыя крыніцы кажуць аб забойстве татарамі з маскоўскага войска полацкіх каталіцкіх манахаў[2]. Частку каталікоў прадалі ў рабства мусульманам[3][4]. Некаторыя гістарычныя крыніцы, зрэшты, гэтыя звесткі лічаць несапраўднымі. Нямецкіх наймітаў рускія не кранулі, некаторыя з іх нават уступілі ў рускае войска[5]. Весткі аб падзеях у Полацку прыйшлі ў Нясвіж, дзе ў 1562 годзе пад заступніцтвам Мікалая Радзівіла Чорнага ўжо дзейнічалі кіраваныя Мацеем Кавячынскім і Лаўрынціем Крышкоўскім друкарня і паперня, якія выпусцілі за 1562—1571 гады шэраг выдатных кніг: «Нясвіжскі песеннік» з 40 псальмамі і 110 песнямі, «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» на старабеларускай мове, тут Астафей Валовіч выдаў на старабеларускай мове частку Евангелля, Сымон Будны ― для кальвінісцкіх абшчын Біблію і Новы Запавет з рэлігійна-філасофскімі каментарамі[6]. У нясвіжскай друкарні пачаў выдавецкую працу Васіль Цяпінскі, ён пераклаў Евангелле на старабеларускую мову[7][8]. Невядома, у каго ў Нясвіжы ўзнікла ідэя аб выпуску навін з Полацка. Магчыма, гэта быў сам Мікалай Радзівіл Чорны, ― ва ўсякім выпадку, без яго згоды гэта наўрад ці б адбылося. Першая газета Вялікага Княства ЛітоўскагаУ энцыклапедыях першай беларускай газетай звычайна называецца «Gazeta Grodzieńska (1776)» («Гродзенская газета», 1776—1783), але гэта няправільна[9][10]. Нават калі вызначаць газету як першае перыядычнае беларускае выданне, то ім з’яўляецца «Нясвіжская газета» (1707), другой жа перыядычнай газетай была «Gazeta literacka Wileńska» ― з 1760[11]. У Вялікім Княстве Літоўскім часам пачынаюць выходзіць газеты-аднадзёнкі, прысвечаныя якім-небудзь значным грамадскім падзеям: «Новіна іста а правдіва…» (1571), «Эдыкт з замку Полацкага» (1597), «Новіны аб узятыі Смаленска …» (1610), «Новіны аб шчаслівом поступаньні на царства Маскоўскае Найясьнейшаго Владыслава, Караля Польскага, 1617»[12]. Першай аднаразовай газетай стала нясвіжская ― «Навіны грозные а жалостлівые о нападе княжаті Московского Івана на землю русску, которі то князь паленьнем, тыранством, мордованьнем мест, замков добываньнем веліку і знаменіту шкоду вчыняет. 3 доданьнем релацый Его Мілості Гетмана ВКЛ княжаті Радзівілла о поражцы места Полоцкого, 1562». Газета знойдзена ў архівах Оксфардскага ўніверсітэта. Згадваючы пра яе ў гісторыі беларускай журналістыкі, гісторыкі спасылаюцца ў асноўным на публікацыю Рыгора Максімовіча (Вітаўта Тумаша) у Мюнхену (1966), якую пазней перадрукавалі ў Мінску (1994)[13][14]. Іншыя беларускія даследчыкі гэтай газеты не бачылі. Газета распавядае пра «поражцы месцы Полацка», памылкова называючы дату ― 1562. Захоп Полацка рускімі войскамі быў 13 лютага 1563 года. Верагодна, гэта памылка друку ― або ў газеце ці ў Р. Максімовіча. Выдадзена на старабеларускай мове, уяўляе сабой старонку памерам у разварот сучаснага школьнага сшытка. Наклад невядомы[15]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia