Надзея Мікалаеўна Палтаржыцкая

Надзея Мікалаеўна Палтаржыцкая
Дата нараджэння 2 красавіка 1986(1986-04-02) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археограф, архівістка
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Барысавіч Доўнар

Надзея Мікалаеўна Палтаржыцкая (па нараджэнні — Станкевіч; нар. 2 красавіка 1986, в. Нясята, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, цяпер — Рэспубліка Беларусь) — беларускі гісторык, археограф і архівіст, кандыдат гістарычных навук, cтаршы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі.

Біяграфія

У 2008 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2009 г. — магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання». У 2017 г. скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2023 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Актавыя кнігі Менскага магістрата другой паловы XVII ст. як крыніцы па гісторыі самакіравання горада» (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Барысавіч Доўнар). Працавала вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. З 2017 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1 снежня 2023 г. — старшым навуковым супрацоўнікам. Спецыялізуецца на вывучэнні гарадскога самакіравання, гісторыі Мінска другой паловы XVII стагоддзя і археаграфіі[1].

Публікацыі

  • Статкевіч Н. М. Кніга актавых пратаколаў 1674—1680 гг. менскага магістрата як крыніца па гісторыі горада / Н. М. Статкевіч // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя надання Мінску магдэбургскага права)». Мінск, 4—5 верасня 2009 г. C. 38—41.
  • Статкевіч Н. М. Менск і род Радзівілаў: зямельныя ўладанні магнатаў у горадзе ў XVI—XVII стст. // Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нясвіжскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных экспазіцый» (Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 г.) / Н. М. Статкевіч // Нясвіж, 2010. C. 163—169.
  • Статкевіч Н. М. Вывучэнне складу і дзейнасці менскіх ураднікаў другой паловы XVII ст. на падставе дакументаў магістрацкіх кніг (крыніцазнаўчы аспект) / Н. М. Статкевіч // Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычная маладзёжная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Навуковыя імкненні — 2010». Ч. 1. Мн.: «Беларуская навука», 2010. C. 282—286.
  • Статкевіч Н. М. Актавыя кнігі «спраў вячыстых» менскага магістрата другой паловы XVII ст. як крыніцы па гісторыі інстытута самакіравання горада / Н. М. Статкевіч // Зборнік артыкулаў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Раманаўскія чытанні — VII», 26 лістапада 2010 г. Магілёў, 2011. C. 78—79.
  • Палтаржыцкая Н. М. «Да пытання аб лёсе актавых кніг Менскага магістрата XVII cт.» / Н. М. Палтаржыцкая // Архіварыус. 2011. № 9. C. 136—141.
  • Палтаржыцкая Н. М. Адзін дзень урадніка менскага магістрата ў другой палове XVII cт. / Н. М. Палтаржыцкая // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць». Мінск, 15—16 верасня 2011 г. C. 169—177.
  • Палтаржыцкая Н. М. Тэстаменты актавых кніг запісаў менскага магістрата другой паловы XVII ст. (крыніцазнаўчы аспект) / Н. М. Палтаржыцкая // Моладзь у навуцы — 2011. Дадатак да часопіса «Весці Акадэміі навук Беларусі». 2012. № 2. C. 29—33.
  • Палтаржыцкая Н. М. Зямельныя ўладанні князёў Радзівілаў у Мінску (паводле дакументаў XVI—XVIII стст) / Н. М. Палтаржыцкая // Весці Акадэміі навук Беларусі. 2012. № 3. C. 69—75.
  • Палтаржыцкая Н. М. Склад органаў гарадскога самакіравання Менска ў 1663—1680 гг. (паводле дакументаў актавых кніг) / Н. М. Палтаржыцкая // Архіварыус. 2018. № 15. С. 167—177.
  • Палтаржыцкая Н. М. Крыніцы па гісторыі вывучэння дапаможнага персаналу Менскага магістрата другой паловы XVIІ ст. / Н. М. Палтаржыцкая // Беларускі гістарычны часопіс. 2018. № 4. С. 22—31.
  • Палтаржыцкая Н. М. Арганізацыя гарадскога самакіравання Менска ў 1663—1680 гг. / Н. М. Палтаржыцкая // Беларускі гістарычны часопіс. 2019. № 12. С. 31—37.

Крыніцы

  1. Надзея Мікалаеўна Палтаржыцкая. Праверана 12 мая 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya