Надзея Яўгеньеўна Аблова
Надзея Яўгеньеўна Аблова (18 красавіка 1956, Мінск, Беларуская ССР (цяпер — Беларусь)) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2005), прафесар (2008). БіяграфіяНарадзілася у сям’і служачых. У 1978 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. Леніна. У 1978—1981 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Политика России и Англии в Иране после Крымской войны. 1856—1881 гг.» (навуковы кіраўнік — Н. С. Кіняпіна ). У 1982—1994 гг. працавала дацентам кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, навуковым сакратаром Савета і старшынёй Савета маладых навукоўцаў факультэта. У 1988—1991 гг. член Праўлення савецкай Асацыяцыі маладых гісторыкаў. З 1994 да 2000 гг. дацэнт кафедры міжнародных адносін, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта міжнародных адносін БДУ, навуковы сакратар Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі». У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.)». З 2005 г. прафесар кафедры паліталогіі Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2006 г. — член Экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па гістарычным навукам. Навуковыя інтарэсыГісторыя рускага замежжа; праблемы развіцця міжнародных адносін і знешняй палітыкі Расіі; гісторыя дыпламатыі; палітычная гісторыя. ПрацыКнігі
Дысертацыі і аўтарэфераты
Артыкулы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia