Наньшань
Наньшань (кіт.: 南山) — горная сістэма ў Кітаі паміж Цайдамскай катлавінай на поўдні і пустыняй Алашань на поўначы. Часам разглядаецца як частка Куньлуня. Даўжыня каля 800 км, шырыня да 320 км. Складаецца з некалькіх кароткіх высокіх хрыбтоў, размешчаных паралельна або кулісападобна, якія цягнуцца пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзяляюцца падоўжанымі далінамі. Асноўныя хрыбты: Ціляньшань, Сулэнаньшань з вышынямі да 6346 м, Улан-Дабан, Дакэн-Дабан, Кукунор. Паўночныя хрыбты ўзвышаюцца над пустыняй Алашань да 4500 м, адносныя перавышэнні паўднёвых схілаў Наньшаня каля 1500 м. Паўднёвыя адгор’і часта ўтвараюць рады кароткіх кражаў. Складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў; развіты карставы альпійскі рэльеф, каля 1000 ледавікоў. Зледзяненне развіта пераважна ў Заходнім Наньшані пераважаюць ледавікі даўжынёю 1-2 км. Снегавая лінія зніжаецца з захаду на ўсход ад 5200 да 4200 м. Большая частка Наньшаня адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку Цэнтральнай Азіі, паўднёва-ўсходнія раёны — да басейна р. Хуанхэ. Рэкі мнагаводныя вясной і летам. На захадзе пераважаюць пустыні і стэпы, на ўсходзе — лесастэпы і стэпы, хваёвыя лясы, лугі. Радовішчы жалезных і поліметалічных руд. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia