Нарвежскі нацыянальны тэатр
Нацыянальны тэатр (нарв.: Nationaltheatret) — драматычны тэатр у сталіцы Нарвегіі Осла, адкрыты ў 1899 г. Разам з тэатрам Нацыянальная сцэна з'яўляецца найбуйнейшым тэатральным цэнтрам краіны. Тэатр быў адкрыты ў адмыслова для яго пабудаваным будынку на вуліцы Карла-Юхана. Аўтар праекта будынка тэатра архітэктар Хенрык Бул. У 1983 г. будынак тэатра быў прызнаны аб'ектам культурнай спадчыны. У дзень адкрыцця 1 верасня гралі камедыю Людвіга Хольберга, на другі дзень была драма Генрыка Ібсена «Вораг народа», на трэці дзень драму Б'ёрнсана «Сігурд Крыжак». На працягу гэтых трох вечароў прысутнічалі Б'ёрнсан і Ібсен, а ў першы дзень у тэатры таксама быў і кароль Швецыі і Нарвегіі Оскар II. Тэатр быў заснаваны па прыватнай ініцыятыве і на першым часе існаваў выключна на прыватныя сродкі. Ужо ў 1906 г., праз год пасля таго, як Нарвегія атрымала незалежнасць ад Швецыі, тэатр перажыў эканамічны крызіс. На сцэне тэатра ставіліся лепшыя творы замежных і нацыянальных драматургаў: «Варава» Нурдаля Грыга (1927), «Наша гонар, наша магутнасць» Нурдаля Грыга (1935), «Прафесар Мамлок» Вольфа (1935), «Кат» Лагерквіста (1935), «Перамога ў цемры» Лагерквіста (1939), «Маці» Чапека (1940), «Гасподзь і яго слугі» Х'елана (1955). Падчас акупацыі Нарвегіі тэатр выкарыстоўваўся як казарма для размяшчэння нямецкіх салдат. Пазней акупацыйныя ўлады прымусілі паставіць некалькі спектакляў нямецкіх аўтараў, а таксама опер Вагнера і аперэт на нямецкай мове. У маі 1941 г. 6 работнікаў тэатра трапілі пад падазрэнне гестапа і былі неадкладна звольненыя з тэатра. 24 мая былі арыштавана ўжо 13 чалавек, іх адпусцілі толькі праз два тыдні. 9 кастрычніка 1980 г. у будынку тэатра адбыўся пажар, які знішчыў сцэну і сцэнічнае абсталяванне. Зала тэатра амаль не пацярпела, бо своечасова атрымалася апусціць пажарную заслону. Прычынай пажару стала лямпа сафітаў. |
Portal di Ensiklopedia Dunia