Нарвенскае вадасховішча
На́рвенскае вадасхо́вішча (руск.: Нарвское водохранилище, эст.: Narva veehoidla) — вадасховішча азёрнага тыпу на рацэ Нарве і яе прытоку Плюсе. Размешчана на граніцы Расіі (Ленінградская вобласць) і Эстоніі (павет Іда-Вірумаа). Утворана плацінай (даўжыня 206 м), якая перакрывае рэчышча Нарва (максімальны статычны напор 25 м), і воданапорнымі збудаваннямі Нарвенскага гідравузла (земляныя дамбы агульнай даўжынёй 1 647 м, аб’ёмам 575,5 тыс. м³ грунту), размешчанага ў паўднёвай частцы Івангарада (Ленінградская вобласць). Будаўніцтва і запаўненне вадасховішча ажыццёўлены ў 1950—1955 гг. Гідравузел уключае будынак Нарвенскай ГЭС магутнасцю 125 МВт, спраектаванай інстытутам Ленгідрапраект. Левабярэжная (заходняя) частка плаціны і вадасховішчы знаходзяцца на тэрыторыі Эстоніі. Плошча вадасховішча — 191,4 км², з якіх больш за 150 км² належаць Расіі і каля 40 км² — Эстоніі. Аб’ём — 0,365 км³ (365 млн м³), у тым ліку карысная ёмістасць — 91 млн м³. Пры стварэнні вадасховішча было затоплена 4030 га сельгасугоддзяў, перанесена 742 пабудовы. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia