Нармандскае заваяванне Італіі![]() Нармандскае заваяванне Італіі — шэраг ваенных кампаній XI ст., вынікам якіх стала падпарадкаванне поўдню Апенінскага паўвострава выхадцам з Нармандыі. Да пачатку XI ст. у гэтым рэгіёне існавала некалькі дзяржаў і ўладанняў — візантыйскія ўладанні (Апулія і Калабрыя), герцагствы Неапалітанскае, Гаэта, Амальфі, намінальна залежныя ад Візантыі, лангабардскія дзяржавы Беневента, Спалета, Салерна, эмірат Сіцылія. Першыя атрады нармандцаў з’явіліся ў рэгіёне ў пачатку XI ст. як найміты. У 1029 годзе неапалітанскі герцаг Сергій IV перадаў нармандскаму графу Райнульфу I тэрыторыю паміж Неапалем і Капуяй, пасля гэтага з’явіліся новыя атрады наймітаў з Нармандыі, якія пачалі вайну з дзяржавамі поўдню Італіі. Да 1047 года нармандцы захапілі Апулію і Калабрыю. У 1053 годзе разбілі аб’яднаную армію італьянскіх і германскіх князёў, сабраную Папам Львом IX. У 1059 годзе Папа Мікалай II абвясціў Роберта Гвіскара герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі. У 1060-я гады Роберт Гвіскар адваяваў у арабаў Сіцылію. Нармандцы захапілі Капую, Салерна, Гаэта, Амальфі, Неапаль, Беневента. Па нармандскім заваяванні Італіі на захопленых землях узніклі шматлікія дробныя ўладанні нармандскіх баронаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia