Народны Рух Украіны
Народны Рух Украіны (укр.: Народний Рух України) — палітычная партыя Украіны, а таксама назва аднайменнай грамадскай арганізацыі. Лідар партыі — Барыс Тарасюк. Адзін з папярэдніх кіраўнікоў — Вячаслаў Чарнавіл. Удзел у выбарахНа выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 1994 года партыя атрымала 27 мандатаў у Вярхоўным Савеце Украіны. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 1998 года партыя атрымала 32 мандаты (9,4 % галасоў) па партыйных спісах. Таксама прадстаўнікі партыі атрымалі перамогу ў 14 аднамандатных акругах. Партыя сфарміравала другую па колькасці фракцыю (пасля Камуністычнай партыі Украіны) у Вярхоўным Савеце Украіны. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2002 года, партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блока Віктара Юшчанкі «Наша Украіна». У 2006 годзе партыя прымала ўдзел у выбарах у складзе блока «Наша Украіна». На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2006 года блок атрымаў 3 539 140 галасоў выбаршчыкаў, або 13,95 % (трэцяе месца)[3]. На датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2007 года партыя прымала ўдзел у складзе блока «Наша Украіна — Народная Самаабарона». Блок атрымаў 3 301 282 галасы выбаршчыкаў, або 14,15 % (трэцяе месца)[4]. У Вярхоўным Савеце блок атрымаў 72 мандаты. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia