Народны артыст Казахскай ССР
Заслужаны артыст Казахскай ССР — ганаровае званне, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Казахскай ССР і з’яўлялася адной з формаў прызнання дзяржавай і грамадствам заслуг выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно. Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Казахскай ССР» ці «Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР». З распадам Савецкага Саюза ў Казахстане званне «Народны артыст Казахскай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Казахстана», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Казахскай ССР аб узнагародах. |
Portal di Ensiklopedia Dunia