Народны камісарыят унутраных спраў СССР
Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў СССР (НКУС СССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел СССР (НКВД СССР)) — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання СССР па барацьбе з злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 1934—1946 гадах. Пасля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР. За перыяд свайго існавання НКУС СССР выконваў дзяржаўныя функцыі, як звязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бяспекі, так і ў сферы камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны. На тэрыторыі Беларусі функцыі НКУС ажыццяўляў Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР). У 1946 годзе ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР. ГісторыяНародны камісарыят унутраных спраў СССР створаны 10 ліпеня 1934 года. Наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Генрых Ягода. На НКУС былі ўскладзеныя наступныя задачы:
У верасні 1936 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Яжоў. Са снежня 1938 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Лаўрэнцій Берыя. 3 лютага 1941 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР НКУС быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС (наркам — Лаўрэнцій Берыя) і наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ) (наркам — Усевалад Мяркулаў). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня 1941 года НКУС і НКДБ былі вернутыя да структуры адзінага наркамата — НКУС, наркамам унутраных спраў СССР застаўся Берыя, а былы наркам дзяржбяспекі СССР Мяркулаў быў прызначаны яго першым намеснікам. 14 красавіка 1943 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР шляхам выдзялення з НКУС аператыўна-чэкісцкіх упраўленняў і аддзелаў ізноў быў сфармаваны самастойны наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР) пад кіраўніцтвам Мяркулава. У снежні 1945 года наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Сяргей Круглоў. У 1946 годзе Народны камісарыят унутраных спраў СССР ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР. Кіраўнікі
РэпрэсііНКУС, як орган дзяржаўнай бяспекі, які выконваў пенітэцыярныя функцыі, быў выканаўцам палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Многія грамадзяне СССР былі асуджаныя ў пазасудовым парадку асобымі тройкамі НКУС. Таксама НКУС СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны быў выканаўцам дэпартацыяў па нацыянальнай прыкмеце народаў СССР, якія абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з Вермахтам. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia