Настаўніцкая газета (установа)Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“» створана ў лютым 2001 года. Галоўны офіс знаходзіцца ў Мінску. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Вадзім Аляксандравіч Кнышаў. У чэрвені 2019 года рэарганізавана ў Рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Выдавецкі дом „Педагагічная прэса“»[1]. Мэты і задачы ўстановыАсноўнай мэтай установы з’яўляліся рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, міжнароднай і іншых сферах. Задачы ўстановы: аб’ектыўнае асвятленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы; садзейнічанне развіццю нацыянальнай культуры і папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей; інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі; распаўсюджванне прававой і інструктыўна-метадычнай інфармацыі; папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту. ВыданніУстанова ажыццяўляля вытворчасць і выпуск шэрагу сродкаў масавай інфармацыі:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia