Насток слівападобны
Насток слівападобны (Nostoc pruniforme) — від сіне-зялёных водарасцей роду Насток (Nostoc) сямейства Настокавыя (Nostocaceae). АпісаннеКалоніі шара- або эліпсападобныя, нагадваюць плады вінаграду ці слівы, дасягаюць велічыні курынага яйка, ярка-сіне-зялёныя, аліўкавыя да чорна-карычневых, з моцным перыдэрмам, унутры мяккія, іншы раз з цэнтральнай поласцю. Трыхомы рыхла пераплеценыя, часам радыяльна размешчаныя ад цэнтра да перыферыі, з добра прыкметнымі бясколернымі або жаўтаватымі похвамі, шырынёй 4—6 мкм, з коратка бочачкападобнымі або слаба падоўжанымі клеткамі, амаль шарападобнымі гетэрацыстамі (6—7 мкм) і спорамі (каля 10 мкм). ПашырэннеМесцы росту — сажалкі і азёры. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Азія; у Беларусі знойдзены ў возеры Нарач. Свабодна плаваюць у тоўшчы вады або збіраюцца на глеістым дне вадаёмаў, у літаральнай зоне. Калоніі трапляюцца ў асноўным невялікімі групамі. Размнажаецца спорамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia