Наталля Аркадзеўна Святагор
Наталля Аркадзеўна Святагор (нар. 25 сакавіка 1958, г. Краснаполле, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1980 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1980 года працуе ў праектным інстытуце «Мінскпраект»: архітэктар, вядучы архітэктар (з 1993), загадчыца групы архітэктараў (з 1997), галоўны архітэктар праектаў (з 2008), загадчыца групы архітэктараў (з 2011). Член Беларускага саюза архітэктараў з 2007 года. ТворчасцьБольш за 30 гадоў працуе ў вобласці буйнапанэльнага домабудавання. У складзе калектыва УП «Мінскпраект» займалася маналітным домабудаваннем (жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і ў мікрараёне «Вяснянка»), буйнапанэльнымі дамамі серыі М-464 (дамы з убудаванымі памяшканнямі ў мікрараёне «Вяснянка», 1980—1982), пераўтварэннем серыі М-464-9 (забудова квартала па вул Шаранговіча, 1996—1998), патэнт № 1345. Адзін з аўтараў мадэрнізаванай серыі са схаваным каркасам, у якой па перыметры вонкавых сцен выкананы эркеры, адзначанай у 1999 годзе дыпломам Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры «Брэст-99» за навацыю ў вобласці архітэктуры і горадабудаўніцтва. Два першыя дамы-прадстаўнікі — у квартале па вул. Алібегава (2002—2003), патэнт № 1425. Адзін з аўтараў патэнта на секцыі буйнапанэльных дамоў серый М-464-У і М-464-М. Жылыя дамы М-464М-9 па вул. Матусевіча сталі пераможцамі ў намінацыі «Аб’ект года» ў катэгорыі «Новае будаўніцтва» за 2006 год. У 2005—2007 гадах распрацоўвала секцыі-ўстаўкі ў мікрараёне Дружба-1, забудова мікрараёнаў Лошыца, Сухарава-4, −5. У 2008-09 гадах займалася праектаваннем жылых дамоў у мікрараёне «Масюкоўшчына-3» з убудаванымі прадуктовым магазінам і кафэ, у 2009—2010 — комплексу жылых 9-10-павярховых дамоў у мікрараёне «Масюкоўшчына-4». Жылыя дамы ў квартале Адоеўскага-Бельскага—Панамарэнка, у мікрараёнах Каменная Горка, Шаранговіча, мікрараён № 5 пасёлка Усходні. За перыяд 1998—2013 створаны 12 тыпаў секцый з рознай канфігурацыяй і набораў кватэр, у тым ліку секцыі са свабоднай (студыйнай) планіроўкай. У 2012—2013 гадах спраектавала шматфункцыянальны дзелавы цэнтр «Мінск-Сіці». УзнагародыУзнагароджана Граматай Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва (2006), Ганаровымі граматамі УП «Мінскпраект» (2005, 2009, 2010). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia