Наталля Віктараўна Блахіна
Наталля Віктараўна Блахіна (нар. 5 ліпеня 1960, в. Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (таваразнавец), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне). Працавала таваразнаўцам, дырэктарам магазіна № 6 Слуцкага гархарчпрамгандлю, дырэктарам універмага «Слуцк». Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1]. УзнагародыМае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік гандлю СССР» і нагрудным знакам «Выдатнік гандлю БССР»[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia