Наталля Віктараўна Даўгяла
Наталля Віктараўна Даўгяла (нар. у 1978 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук. Біяграфічныя звесткіСкончыла ў 2000 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008—2012 гадах навучалася ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 18 мая 2016 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Канфесійная палітыка ў Беларускай ССР у 1921—1939 гг.». Навуковы кіраўнік — Ігар Аляксандравіч Марзалюк. З часу заканчэння ўніверсітэта ў 2000 годзе і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Займае пасаду загадчыка кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьЗаймаецца вывучэннем пытанняў канфесіянальнай гісторыя Беларусі, канфесіянальнай палітыкі савецкай улады ў БССР, царкоўнай гісторыі і гісторыі рэлігійна-канфесійных адносін на беларускіх землях у першай палове ХХ стагоддзя, пытанняў спецыфікі ўзаемадзеяння савецкай дзяржавы і веруючых і інш. Вывучае гісторыю праваслаўя на Беларусі, гісторыю манаскіх супольнасцяў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Даследуе гісторыю асобных храмаў і манастыроў, страчаныя архітэктурныя аб’екты сакральнай гісторыі Полацка і Паўночнай Беларусі і інш. Узнагароды і прэміі
БібліяграфіяВыбраныя навуковыя артыкулы
Вучэбна-металычныя выданні
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia