Наталля Віктараўна Чорная
Наталля Віктараўна Чорная (нар. 24 верасня 1959, Калінінград, Расія) — беларуская спецыялістка ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2007), прафесар (2010). БіяграфіяСкончыла Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія цэлюлозна-папяровай вытворчасці», 1981; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (дактарантура, 2007). Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1982, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар, з 2008 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: энерга-, рэсурсазберажэнне і імпартазамяшчальныя тэхналогіі клееных відаў паперы і кардону з выкарыстаннем у іх кампазіцыі нейтральных і высокасмаляных гідрадысперсій, мадыфікаванай каніфолі і функцыянальных дабавак; удасканаленне тэарэтычных асноў калоідна-хімічных узаемадзеянняў кампанентаў папяровай масы, яе праклейка і напаўненне на аснове гетэраадагуляцыі; экалагічна бяспечныя тэхналогіі неабеленай і беленай цэлюлозы. УзнагародыГраматы канцэрна «Беллеспаперпрам» (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia