Наталля Мікалаеўна Леўчык
Наталля Мікалаеўна Леўчык (нар. 3 кастрычніка 1946, г. Цяньцзінь, Кітай) — беларускі гісторык, архівіст. БіяграфіяУ 1972 г. скончыла МДГАІ. З мая 1972 – малодшы навуковы супрацоўнік, са студзеня 1978 – старшы навуковы супрацоўнік ЦДГА БССР у г. Мінску; у 1982–1991 – загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм, з 1992 – галоўны архівіст, вядучы навуковы супрацоўнік АІПС; з 2007 – на пенсіі[1]. Навуковая дзейнасцьЗаймалася пытаннямі стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата архіва. Прымала ўдзел ва ўдасканаленні фондаў намесніцкіх і губернскіх упраў, Мінскай казённай палаты, губернскай чарцёжнай і інш. Узначальвала работу па перапрацоўцы і ўдасканаленню фондаў судовых устаноў перыядаў Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі (вышэйшай інстанцыі Мінскай губерні), фондаў князёў Радзівілаў, праваслаўных кансісторый, духоўных упраў, благачынняў, цэркваў, манастыроў[1]. Каардынавала працу па каталагізацыі многіх фондаў архіва, інфармацыйнаму напаўненню сістэматычнага каталога і каталога імёнаў. Удзельніца распрацовак шэрагу навукова-метадычных дапаможнікаў па навукова-даведачнам апараце архіва[1]. Адна са складальніц даведніка «Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», аўтар яго шматлікіх артыкулаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Веды архівіста і вялікі практычны вопыт перадавала маладым супрацоўнікам, падрыхтавала шэраг спецыялістаў аддзела ІПС[1]. УзнагародыУзнагароджана медалём «Ветэран працы», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі архіва, Белкамархіва[1]. Творы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia