Наталля Пятроўна Жыбуль
Наталля Пятроўна Жыбуль (нар. 3 мая 1975, в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнік у сферы дзяржаўнага кіравання. Бакалаўр адукацыі ў галіне матэматыкі, магістр педагагічных навук па спецыяльнасці «Матэматыка», кандыдат педагагічных навук. Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 203 г. Мінска, Рабунскай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вілейскай гімназіі № 2; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас». З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Асабістае жыццёЗамужам, мае сына. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia