Наталля Сяргееўна Бараноўская
Наталля Сяргееўна Бараноўская (нар. 23 сакавіка 1979, Віцебск) — беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР міжнароднага класа. БіяграфіяСкончыла Віцебскую дзяржаўную спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву № 8. Чэмпіёнка Еўропы 2000 года на дыстанцыі 200 м. Чэмпіёнка адкрытага чэмпіянату Велікабрытаніі 1998 года. Пераможца міжнароднага турніру «Ілірыя-96». Чэмпіёнка Беларусі 1996 года (плаванне батэрфляем), 1997 года (плаванне вольным стылем). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1999 і 2000 гг. на дыстанцыі 400 м. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў 1994 года, 1999 года на дыстанцыі 200 м, чэмпіянату свету 2000 года на дыстанцыі 200 м. Заняла 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту 1999 года ў эстафеце 4х100 м, 6-е месца на дыстанцыі 100 м; 4-е месца на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе 2000 года на дыстанцыі 400 м. Заняла 15 месца на XXVI летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў эстафеце 4х200 м, 17-е месца ў эстафеце 4х200 м, 6 месца на XXVII летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года на дыстанцыі 200 м, 13-е месца — на дыстанцыі 400 м. У 1999 годзе ўстанавіла 12 нацыянальных рэкордаў. Зараз жыве на Кіпры. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia