Наталля Яўгеньеўна Лапцева
Наталля Яўгеньеўна Лапцева (4 красавіка 1968, в. Асінаўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (замежныя мовы). Кандыдат педагагічных навук (2004), дацэнт (2006). БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць «Нямецкая і англійская мова», 1990), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (аспірантура, 2001). Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры нямецкай мовы). Працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (факультэт нямецкай мовы, дацэнт кафедры лексікалогіі нямецкай мовы, з 2013 — дэкан факультэта, з 2020 — рэктар). Навуковыя інтарэсы: распрацоўка канцэпцыі для стварэння дапаможнікаў па навучанню замежнай мове дарослых. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia