Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага
Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага (укр.: Національна академія Державної прикордонної служби України імені Богдана Хмельницького) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Хмяльніцкі і мае статус нацыянальнай. Гісторыя14 снежня 1992 года ў адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны быў створаны Інстытут пагранічных войскаў Украіны на аснове расфармаванага Хмяльніцкага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. У 1995 годзе на базе інстытута пагранічных войскаў Украіны была створана Акадэмія пагранічных войскаў Украіны, дзе пачынаецца падрыхтоўка афіцэраў кіруючага складу. 4 жніўня 1995 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны акадэміі нададзена імя Багдана Хмяльніцкага. 29 красавіка 1999 года акадэмію наведаў Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Вынікам гэтага візіту стала наданне акадэміі статусу нацыянальнай. У жніўні 2003 года ў сувязі з рэфармаваннем пагранічных войскаў у Дзяржаўную пагранічную службу Украіны ўстанова атрымала новую назву - Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia