Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі
Нацыянальная парламенцкая бібліятэка (яп.: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстання членамі Парламента Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэса (ЗША). Нацыянальная парламенцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленняў у Токіа і Кіёта, і больш малых. ![]() ![]() ГісторыяНацыянальная Парламенцкая бібліятэка Японіі з'яўляецца спадчынніцай трох розных бібліятэк: Імперскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парламента Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парламента, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі развіты ў першай палове XX стагоддзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічанні Дугласа Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысяч тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысяч даследаванняў. Асноўная калекцыяБібліятэка валодае ўсімі выданнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі. Важныя спецыяльныя калекцыі8 спецыяльных калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:
Аблічбоўка кніг для сеткі ІнтэрнэтУ апошнія гады актыўна развіваецца сайт бібліятэкі на англійскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакументы, як агульны каталог бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжанняў Парламента Японіі. Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia