Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі
Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі (араб. جيش التحرير الوطني الليبي, jaysh al-taḥrīr al-waṭanī al-lībī)[1] — лівійская ваенная арганізацыя, звязаная з Нацыянальным пераходным саветам Лівіі, якая была створана ў працэсе Грамадзянскай вайны ў Лівіі ваеннымі і грамадзянскімі добраахвотнікамі, з мэтай удзелу ў бітвах супраць членаў лівійскіх узброеных сіл і апалчэнцаў, верных Муамару Кадафі. Узбраенне і тэхніка Нацыянальнай вызваленчай арміі паступалі з кінутых складоў лівійскіх узброеных сілаў, асабліва ва ўсходняй Лівіі: Бенгазі, Аль-Байда і Адждабіі[2], ад краін НАТА, Егіпта[3], Катара[4], Швейцарыі[5] і Малдовы[6]. Камуфляжная форма НВАЛ выдадзена Катарам. Паўстанцы, як было заўважана ў Адждабіі, насілі ваенную форму для палявых вучэнняў і гаспадарчых работ[7][8]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia