Нацыянальны алімпійскі камітэтНацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) — прадстаўнічая арганізацыя краіны-ўдзельніцы міжнароднага алімпійскага руху. Кіруючы орган алімпійскага руху ў краіне. Краіна дапушчаецца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях толькі ў тым выпадку, калі НАК гэтай краіны афіцыйна прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК). НАК можа быць афіцыйна прызнаны, калі ў яго ўваходзяць 5 нацыянальных федэрацый алімпійскіх відаў спорту, якія з'яўляюцца членамі міжнародных спартыўных федэрацый. Кожны Нацыянальны алімпійскі камітэт прадстаўлены ў адпаведнай яму кантынентальнай Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК):
Нацыянальныя алімпійскія камітэты, сама меней, раз у два гады збіраюцца ў рамках Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў для абмену вопытам каардынацыі і кансалідацыі дзеянняў у міжнародным алімпійскім руху. |
Portal di Ensiklopedia Dunia