Нацыянальны марскі музей (Гданьск)
![]() Нацыянальны марскі музей у Гданьску — музей і навукова-даследчая ўстанова ў г. Гданьск, Польшча. Створаны ў 1960 годзе. Размешчаны ў наш час у некалькіх гістарычных будынках у цэнтры горада: Вялікім Жураве — старадаўніх гарадскіх і партовых варотах з функцыяй пад’ёмнага механізму 1444 г. і трох партовых збожжасховішчах XV—XVII стст., якія носяць назвы: Медзь (Miedź), Панна (Panna) і Аліўскі (Oliwski); таксама мае філіялы:
![]() Зборы Марскога музея звязаны з гісторыяй портаў, караблебудаваннем, мараплаўствам і гандлем. Сярод экспанатаў — помнікі даўніны суднаверфяў, берагавой аховы, марской выратавальнай справы, прадметы абсталявання караблёў, старадаўнія навігацыйныя інструменты, прывадныя механізмы, стралковая і карабельная зброя і г.д. Маецца цікавая калекцыя мадэляў старажытных славянскіх ладдзей, сярэднявечных данцыгскіх і эльблонгскіх суднаў, ваенных караблёў XVI—XVII стст., польскіх пасажырскіх і гандлёвых суднаў 1920—1939 гг. і пабудаваных пасля 1945 рачных суднаў і буксіраў. Ёсць у музеі таксама калекцыя суднаў з Акіяніі, Індакітая і Афрыкі. У экспазіцыі музея прадстаўлены прадметы з яхты «Dal», на якой Анджэй Багамолец першым сярод польскіх яхтсменаў перасек Атлантыку, а таксама з яхты «Polonez», на якой Кшыштаф Бараноўскі ў адзіночку здзейсніў падарожжа вакол свету. Вялікае месца ў калекцыі займаюць экспанаты, звязаныя з марскім мінулым вядомага пісьменніка Джозефа Конрада (Кажэнёўскага). Дзякуючы дзейнасці працаўнікоў музея па даследаванні марскога дна, у яго калекцыі маецца шэраг прадметаў, паднятых з патанулых караблёў, напрыклад, бронзавыя гарматы і артылерыйскія ядры з загінулага пад Алівай у 1627 шведскага судна «Solen». Тутака ж прадстаўлены творы мастацтва на марскую тэматыку, палотны вядомых жывапісцаў, сярод якіх Леан Вычулкоўскі , Юліян Фалат, Зоф'я Стрыенска і інш. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia