Нацыянальны музей Зямля і людзі
Нацыянальны музей «Зямля і людзі» — (балг.: Национален музей «Земята и хората») мінералагічны музей у цэнтры Сафіі, Балгарыя. ГісторыяНацыянальны музей «Зямля і людзі» адзін з буйнейшых мінералагічных музеяў у свеце. Ён быў заснаваны 30 снежня 1985 года, адкрыты для наведвальнікаў 19 чэрвеня 1987 года. Музей знаходзіцца ў рэканструяваным гістарычным будынку плошчай 4000 м², пабудаваным у канцы 19-га стагоддзя (1896—1898). Ён мае шэраг выставачных залаў, складскіх памяшканняў, лабараторый, відэа-зал і канферэнц-зал. Болшасць экспанатаў музея былі сабраны за кошт ахвяраванняў як кампаній, так і прыватных асоб у фонд «13 стагоддзяў Балгарыі»[1]. ЭкспазіцыяАсноўная экспазіцыя ахоплівае 40% усіх вядомых у прыродзе мінералаў, а таксама кераміку. Калекцыя музея налічвае больш за 27 тысяч экспанатаў, размешчаных на двух паверхах музея. Тут сабраныя мінералы, прывезеныя са 109 краін света, яна ўключае ў сябе 1523 віда мінералаў з каля 4200, вядомых на бягучы момант. Экспанаты музея падзелены на сем экспазіцый. На першым паверсе размешчана выстава «Гігантскія крышталі», частка з іх памерамі з чалавека. З мінералаў тут размешчаны разнавіднасці апатыта, кварца, флюарыта. У зале «Мінералы Зямлі» размешчаны рэдкія віды мінералаў. Цэлы зал адведзены пад калекцыю балгарскага спелеолага Петра Транцеева (1924-1979), які збіраў яе на працягу 45 гадоў. Тут таксама выстаўлены пячорны жэмчуг карставых пячор. Экспазіцыя другога паверха распавядае аб мінералах, якія сустракаюццца ў Балгарыі. Гэта апатыт, тытаніт, антаз, брукіт, малахіт, арфеіт, самародная медзь і інш. Акрамя пастаяннай экспазіцыі, якая ахоплівае вялікую разнастайнасць карысных выкапняў, у музеі адбываюцца выставы, канцэрты камернай музыкі. У межах штогадовай праграмы ў музеі адбываюцца выставы сабак і кошак, фотаконкурсы, выставы спелеалагічных калекцый. У музеі ёсць навуковая бібліятэка, навуковыя лабараторыі, залы для правядзення канферэнцый. Галерэя
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia