Нацыянальны музей Кабула
Нацыянальны музей Кабула — музей у Кабуле (Афганістан). Музей знаходзіцца ў 2-павярховым будынку, пабудаваным у 1919[1] годзе ў часы праўлення Аманулы-хана, у гістарычнай частцы горада. Калекцыя налічвала больш 100000 экспанатаў, 70 % якой было разграблена падчас грамадзянскай вайны[2]. У сакавіку 1994 года моцна разбураны з-за пападання ракеты. У верасні 1996 года супрацоўнікі завершылі каталагізацыю ацалелых экспанатаў. У 2003—2006 гг. будынак музея быў адноўлены, у 2004 годзе найбольш каштоўныя экспанаты былі запячатаны для бяспекі ў металічныя скрыні і інвентарызаваны.[3]. З 2007 года міжнародныя арганізцыі адшукалі больш 8000 экспантаў, у 2012 годзе 843 экспанаты, уключаючы Баграмскія біўні (1 ст.) вярнула Вялікабрытанія[4]. Музей мае нумізматычную (11500 адзінак) і археалагічную калекцыю. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia