Нацыянальны музей Чарнагорыі
Нацыянальны музей Чарнагорыі (чарнагор.: Narodni muzej Crne Gore) размешчаны ў гістарычнай сталіцы Чарнагорыі Цэтынэ і аб'ядноўвае некалькі музеяў рознай тэматыкі. Праводзяцца экскурсіі на чарнагорскай, англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і рускай мовах. АддзелыГістарычны музей ЧарнагорыіРазам з Мастацкім музеем знаходзіцца ў былым будынку ўрада. Расказвае аб даславянскім перыядзе, сярэднявеччы, аб заснаванні Чарнагорыі (1796—1878), сучаснасці (1878—1916), Чарнагорыі ў складзе Югаславіі (з 1918 года). Заснаваны ў 1951 годзе. Знаходзіцца ў былым будынку пасольства Сербіі. У яго калекцыі знаходзяцца экспанаты харчавання, тэксціля, вопраткі, музычных інструментаў, а таксама вялікая экспазіцыя нацыянальнага мастацтва. Мастацкі музей ЧарнагорыіПершапачаткова называўся Чарнагорскай карціннай галерэяй. Размешчаны ў былым доме ўрада разам з Гістарычным музеем Чарнагорыі. Складаецца з пяці частак: калекцыя народа Югаславіі, калекцыя ікон, калекцыя чарнагорскіх карцін, памятная калекцыя Міліцы Сарыч-Вукманавіч, калекцыя копій насценных каменных фрэсак. Мастацкая калекцыя утрымлівае карціны XIX—XX стагоддзяў, напісаныя прадстаўнікамі розных накірункаў і нацыянальнасцей Югаславіі. У памятнай калекцыі Міліцы Сарыч-Вукманавіч захоўваюцца творы Рэнуара, Шагала, Далі, Пікаса і іншых мастакоў. Музей караля НіколыЗ 1926 года ў памяшканні былой рэзідэнцыі караля Ніколы I знаходзіцца музей, дзе прадстаўлена калекцыя карцін, зброі, асабістых рэчаў каралеўскай сям'і і іншых гістарычных каштоўнасцяў. БільярдаПалац, узведзены ў якасці рэзідэнцыі Пятра II Пятровіча Негаша. У двары Більярды знаходзіцца рэльефная карта Чарнагорыі. Дом НегашаЗнаходзіцца ў вёсцы Негушы. Дом-музей пачатку XIX стагоддзя ў якім нарадзіўся ўладыка Пётр II. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia