Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя
Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме. ГісторыяУ 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[8]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны[8].Муніцыпальны музей MACRO (Museo d’Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот[8]. Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 года[9]. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры[10]. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна»[8]. Будынак музеяБудынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід[9]. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень[10]. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоў[11]. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход[10] Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні[8]. У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленне[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia