Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗШАНацыянальны рэестр гістарычных месцаў (англ.: National Register of Historic Places) — гэта афіцыйны спіс раёнаў, мясцін, будынкаў, збудаванняў і аб'ектаў, якія лічацца вартымі захавання з-за іх гістарычнай значнасці або мастацкай каштоўнасці, які складаецца Федэральным урадам ЗША. Стварэнне рэестраАмерыканскі Закон аб ахове нацыянальнай гісторыі ў 1966 годзе стварыў рэестр і даў пачатак працэсу ўнясення да яго звестак аб аб'ектах. З больш чым паўтара мільёна аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэестры, 95 тысяч значацца індывідуальна. Астатнія ўнесены як часткі гістарычных раёнаў. На працягу большай часткі сваёй гісторыі рэестр кіраваўся Службай нацыянальных паркаў ЗША — дзяржаўным агенцтвам у складзе Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. Яго мэты — дапамагаць уласнікам маёмасці і зацікаўленым бакам, а таксама каардынаваць, выяўляць і абараняць гістарычныя месцы ў Злучаных Штатах. Нягледзячы на тое, што прысутнасць у рэестры мае ў асноўным сімвалічнае значэнне, такоее прызнанне значнасці аб'екта забяспечвае пэўны фінансавы стымул для ўласнікаў маёмасці, якая знаходзіцца ў спісе. Ахова маёмасці дзяржавай не гарантуецца. У працэсе вылучэння пэўныя аб'екты ці месцы ацэньваюцца з пункту гледжання чатырох крытэрыяў. Прымяненне гэтых крытэрыяў было прадметам крытыкі з боку навукоўцаў, а таксама грамадскасці і палітыкаў. Часам таксама ў яго могуць уключацца і гістарычныя мясціны за межамі краіны, але звязаныя са Злучанымі Штатамі (напрыклад, Амерыканская місія ў Танжэры). Рэестр класіфікуе агульныя спісы па адным з пяці тыпаў: раён, мясціна, будынак, збудаванне або аб'ект. Некаторыя аб'екты аўтаматычна дадаюцца ў рэестр, калі яны трапляюць пад кіраванне Службы нацыянальных паркаў ЗША. Да іх адносяцца нацыянальныя гістарычныя помнікі, нацыянальныя гістарычныя месцы, нацыянальныя гістарычныя паркі, нацыянальныя ваенныя паркі, нацыянальныя мемарыялы і некаторыя помнікі. КрытэрыіДля таго, каб аб'ект мог быць уключаны ў рэестр, ён павінен адпавядаць як мінімум аднаму з чатырох асноўных крытэрыяў:
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia