Нацыянальны савет абароны дэмакратыі – Сілы абароны дэмакратыі
Нацыянальны савет абароны дэмакратыі — Сілы абароны дэмакратыі, НСАД—САД (фр.: Conseil National Pour la Défense de la Démocratie – Forces pour la Défense de la Démocratie, CNDD–FDD) — палітычная партыя Бурундзі. ГісторыяНСАД—САД заснаваны ў 1994 годзе. У палітычным крыле арганізацыі дамінавалі хуту на чале з Леанардам Ньянгомай[1]. Рух прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў Бурундзі, выступіўшы супраць урада. Групоўка стала галоўнай паўстанцкай арганізацыяй краіны[2][3]. Станам на 2001 год у баявым крыле было 25 000 баевікоў[4]. Са студзеня 2005 года групоўка прыпыніла ўзброеную барацьбу і была зарэгістраваная як легальная палітычная партыя. Праз некалькі месяцаў, на парламенцкіх выбарах 4 ліпеня 2005 года, НСАД—САД набраў большасць галасоў. 19 жніўня член партыі П’ер Нкурунзіза абраны прэзідэнтам Бурундзі. Наступныя кіраўнікі краіны (Паскаль Ньябенда і Эварыст Ндаішыміе[5]) таксама былі прадстаўнікамі НСАД—САД. Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia