Нацыянальны тэатр (Прага)
Нацыянальны тэатр (чэшск.: Národní divadlo) — галоўны тэатр у Чэхіі і ў Празе, які ставіць як оперы і балеты, так і драматычныя спектаклі. Старшынёй Таварыства па будаўніцтве Нацыянальнага тэатра быў граф Ян Гарах, чэшскі палітык, грамадскі дзеяч і мецэнат[4]. ГісторыяТэатр быў пабудаваны ў 1881 годзе па праекце архітэктара Іозефа Зітэка ў стылі неарэнесансу, але неўзабаве знішчаны пажарам, успрынятым як агульнанародная катастрофа. Пасля пажару быў у рэкордныя тэрміны рэканструяваны вучнем Зітэка — Іозефам Шульцам, аўтарам іншага знакавага збудавання — Нацыянальнага музея — і з 1883 года зноў адкрыты. Першая пастаноўка — опера Лібушэ (Libuše) Бедржыха Сметаны. Будаўніцтва вялося на народныя ахвяраванні пад лозунгам «Нацыя — сабе» (Národ sobě; гэтыя словы ўпрыгожваюць глядзельную залу). Першапачаткова Нацыянальны тэатр павінен быў стаць пляцоўкай для нацыянальнага чэшскага мастацтва, аднак у наш час у яго рэпертуары прысутнічаюць і творы сусветнай драматургіі і музыкі. ![]() У 1976—1983 гады тэатр быў ізноў рэканструяваны і пашыраны. Да стагоддзя Нацыянальнага тэатра ў 1983 годзе адкрыўся будынак Новай сцэны, у якім праходзяць спектаклі тэатра «Чароўны ліхтар» (Laterna magica). АрхітэктураЭкстэр'ерНа паўночным фасадзе — статуі А. Вагнера «Забоя» і «Луміра», на атыку — «Апалон і дзевяць муз» і «Багіня перамогі» Б. Шнірха. Над бакавым уваходам усталяваны алегорыі Оперы і Драмы (аўтарам меркавана з'яўляецца Іозеф Вацлаў Мысльбек, шырока вядомы як аўтар статуі Св. Вацлава на Вацлаўскай плошчы). Інтэр'ер![]() Столь глядзельнай залы ўпрыгожана васьмю «Алегорыямі мастацтва» (Ф. Жэнішэк). У галоўным фае — маляўнічы трыпціх «Залаты век, заняпад і ажыўленне мастацтва» (ён жа). ФіліялыУ наш час філіяламі Нацыянальнага тэатра з'яўляюцца таксама Саслоўны тэатр і Тэатр Калаўрата. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia