Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія»
Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія» (укр.: Національний університет «Острозька академія») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў горадзе Астрог. Гісторыя навучальнай установы вядзецца ад славяна-грэка-лацінскай школы, заснаванай князем Канстанцінам Васілём Астрожскім у 1576 г. ГісторыяСучасны ўніверсітэт — пераемнік адной з першых вышэйшых навучальных устаноўна землях сучанай Украіны — Астрожскай славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Заснаваў акадэмію ў 1576 г. князь Васіль-Канстанцін Астрожскі. Хроніка адраджэння Астрожскай акадэміі ў незалежнай Украіне пачынаецца ў 1994 г. з указа прэзідэнта Украіны. Дзякуючы наступным указам прэзідэнта развіццё Астрожскай акадэміі набрала новых абаротаў. У кастрычніку 2000 г. Астрожская акадэмія атрымала статус нацыянальнага універсітэта, а 23 жніўня 2003 г. быў абнародаваны ўказ прэзідэнта, згодна з якім універсітэт пераходзіў пад патранат прэзідэнта Украіны. Згодна з пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 29 ліпеня 2009 г., універсітэту прадастаўлены статус самакіравальнай (аўтаномнай) даследчай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы. Нацыянальны універсітэт «Астрожская акадэмія» з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў з 2010 г., членам кансорцыума ўкраінскіх універсітэтаў і Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама членам ўсходнееўрапейскай сеткі універсітэтаў. У 2014 г. Астрожская акадэмія ўвайшла ў дзясятку рэйтынгу празрыстасці нацыянальных універсітэтаў (Цэнтр даследавання грамадства). Па выніках маніторынгу сайтаў вышэйшых навучальных устаноў Украіны, праведзенага ў 2014 г. экспертамі грамадзянскай сеткі Апора, афіцыйны сайт універсітэта трапіў на пяты радок гэтага рэйтынгу сярод афіцыйных інтэрнэт-старонак 274 вну. Астрожская акадэмія заняла трэці радок сярод класічных універсітэтаў і шосты ў цэлым у рэйтынгу вну Украіны па якасных паказчыках абітурыентаў. СтруктураУ Нацыянальным універсітэце «Астрожская акадэмія» дзейнічае пяць факультэтаў і вучэбна-навуковы інстытут права імя І. Маліноўскага, студэнты якіх навучаюцца на шаснаццаці спецыяльнасцях:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia