Нацыянал-ліберальная партыя (Румынія)

Нацыянал-ліберальная партыя
рум.: Partidul Național Liberal
Выява лагатыпа
Лідар Людовік Орбан і Васіле Блага[d]
Заснавальнік Іон Брэціяну[d]
Дата заснавання 24 мая 1875
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватыўны лібералізм, нацыянал-лібералізм[d] і праеўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 426 556
Сайт pnl.ro (рум.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянал-ліберальная партыя (рум.: Partidul Național Liberal) — кансерватыўная палітычная партыя ў Румыніі. Другая паводле велічыні партыя ў краіне паводле саслоўя на сярэдзіну 2023 года. Лічыцца, што партыя была адноўлена ў сярэдзіне студзеня 1990 года неўзабаве пасля рэвалюцыі 1989 года і звяржэння камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Партыя лічыцца пераемніцай буйной палітычнай партыі з такой жа назвай, якая дзеяла ў перыяд з 1875 па 1947 гады ў Каралеўстве Румынія. Грунтуючыся на гэтай гістарычнай спадчыне, яна часта прэзентуе сябе як першую афіцыйна ўтвораную палітычную партыю ў краіне і як найстарэйшую ліберальную партыю ў Еўропе[2].

Ідэалогія

Партыя афіцыйна прытрымліваецца дактрыны лібералізму ў формах кансерватыўнага лібералізму[3] і ліберальнага кансерватызму[4], выступаючы за эканамічную і сацыяльную лібералізацыю. Партыя таксама займае праеўрапейскую пазіцыю. У апошнія гады яна больш засяроджваецца на эканамічным лібералізме і мае цягу да пераходу ва ўніверсальную партыю. Акрамя таго, нацыянал-ліберальная партыя таксама падтрымлівае кансерватыўныя ініцыятывы і палітыку, якая скіраваная на маральныя і рэлігійныя аспекты жыцця. У адрозненне ад сваіх заходніх калегаў, партыя мае большыя нацыяналістычныя і традыцыяналісцкія погляды ў сацыяльных пытаннях, як правы ЛГБТ[5].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya