Начны Дазор (фільм)«Начны́ Дазо́р» (руск.: Ночной Дозор) — расійскі фільм рэжысёра Цімура Бекмамбетава ў жанры гарадскога фэнтэзі, зняты па матывах аднайменнага рамана Сяргея Лук’яненкі. Фільм распавядае аб тайнай барацьбе светлых і цёмных містычных сіл у сучаснай Маскве. «Начны Дазор» меў вялікі поспех у пракаце. Ён усталяваў новы рэкорд касавых збораў для свайго часу, з тых часоў неаднаразова пабіты. Дадзены фільм нярэдка разглядаюць як першы паспяховы праект у сучасным папулярным расійскім кіно, называюць «першым расійскім блокбастарам». У 2005 годзе фільм быў выпушчаны ў англійскай версіі, са значнымі зменамі, пад назвай «Night Watch». У 2006 годзе выйшаў сіквел — «Дзённы Дазор». Таксама ствараліся пародыі іншымі аўтарамі: у 2005 годзе агучку фільма змянілі на гумарыстычную і выпусцілі як «Начны Кірмаш». Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia