Плошча паверхні возера 0,8 км². Даўжыня 2,39 км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,4 м, сярэдняя каля 2 м. Аб'ём вады ў возеры 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 8,3 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,4—0,6 м, пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно ў прыбярэжнай зоне пясчанае да глыбіні 2 м. На большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Ладасна.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз.(руск.)