Некропаль

Некропаль у Францыі

Некропаль (даслоўна «горад мёртвых», грэч. νεκρος — мёртвы, πολις — горад) — вялікія могілкі (падземныя галерэі, склепы, камеры), размешчаныя на ўскраінах старажытных гарадоў (у Егіпце, Малой Азіі, Этрурыі), з грабніцамі і каменнымі надмагіллямі.

Некропалем таксама звычайна звалі магільнік ці месца вялікай колькасці пахаванняў.

У прыватнасці, так завуць комплекс пахаванняў старажытнага свету, напрыклад, Дыпілонскі некропаль у старажытных Афінах, у Старажытным Егіпце — некропаль горада Фівы з грабніцамі фараонаў і знаці, і шматлікія іншыя.

Рымляне часцей размяшчалі некропалі ўздоўж дарог для напамінку тым, хто жыве, пра подзвігі продкаў (найбольш вядомы — Рымскія катакомбы ўздоўж Апіевай дарогі).

Гл. таксама

Літаратура

  • Сто великих некрополей: Сборник (руск.) / Авт.-сост. Н. А. Ионина. — М.: Вече, 2004. — 480 с. — (100 великих). — ISBN 5-9533-0219-3.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya