Немертыны
Немерты́ны (Nemertea) — тып беспазваночных жывёл, апісана звыш 1000 відаў. АпісаннеПераважна марскія жывёлы, каля 30 відаў — прэснаводныя; жывуць на паверхні грунту, часам закопваюцца ў яго, некаторыя плаваюць. Каля 10 відаў жывуць на сушы (у глебе). Даўжыня ад 0,5 мм да 30 м, шырыня да 9 мм (у большасці даўжыня да 20 см, шырыня 1—5 мм). Цела двухбакова-сіметрычнае, несегментаванае, зрэдку ніткападобнае; укрыта раснічным эпітэліем з мноствам слізістых залоз. Афарбоўка разнастайная, часам стракатая. На галаўным канцы хабаток з ротавай адтулінай — орган нападу і абароны. Поласць цела запоўнена асноўнай тканкай. Крывяносная сістэма замкнёная, стрававальная — у выглядзе прамой трубкі з вырастамі. 2—4 пары вачэй, ёсць органы дотыку, хімічнага пачуцця. Дыхаюць паверхняй цела. Пераважна драпежнікі; некаторыя віды — паразіты і сімбіёнты малюскаў, крабаў і марскіх зорак. Раздзельнаполыя, развіццё прамое або з метамарфозам (лічынка — пілідый). Здольныя да рэгенерацыі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia