Несіна (курганны могільнік)Несіна — курганны могільнік каля вёскі Несіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Курганны могільнік-1Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі, на паўночна-заходнім беразе возера Несіна. 4 насыпы дыяметрам 9-13 м, вышынёй 2-2,5 м. 2 авальныя памерам 8×10,5 м і 9,5×12,5 м, вышынёй 2-2,5 м. Выявіў у 1873 годзе М. Ф. Кусцінскі, абследаваў у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Курганны могільнік-2Знаходзіцца на 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім беразе возера Несіна, ва ўрочышчы Яўхімаў хутар. 7 круглых і авальных у плане курганоў. Круглыя дыяметрам 10-13 м, авальныя памерам ад 9×10 м да 14×17 м, вышынёй 0,8-3 м. Выявіў і часткова даследаваў у 1873 годзе М. Ф. Кусцінскі, абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены пярсцёнак і пазалочаная шкляная пацерка. Датуецца XI ст. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia