Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (руск.: Новосибирский государственный медицинский университет) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Гісторыя17 жніўня 1935 г. выйшла Пастанова Саўнаркама СССР № 1818 аб адкрыцці ў Сталінградзе, Ленінградзе і Новасібірску медыцынскіх інстытутаў. Новасібірскі медыцынскі інстытут ствараўся на базе Омскага і Томскага медыцынскіх інстытутаў і Новасібірскага інстытута ўдасканалення ўрачоў (таксама якія пераехалі з Томска ў 1932 годзе). На момант адкрыцця інстытут меў толькі лячэбны факультэт. Дырэктарам быў прызначаны Ісак Ліўшыц, яго намеснікам і асноўным арганізатарам навучальнага працэсу з’яўляўся Б. Я. Жодзішскі. Да 1999 года насіў назву Новасібірскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга медыцынскі інстытут (НоПЧСмі), з 1999 па 2005 гады — Новасібірская дзяржаўная медыцынская акадэмія. З 1996 па 2007 г. ВНУ ўзначальваў в. м. н., прафесар А. В. Яфрэмаў. 21 лютага 2008 года рэктарам НДМУ абраны в. м. н., прафесар Ігар Алегавіч Марынкін. Цяпер падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй вядзецца па пяці адукацыйных напрамках:
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікіЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia