Новы каралеўскі палац (Пражскі Град)
Новы каралеўскі палац (чэшск.: Nový královský palác) — палац у Пражскім Градзе ў Празе. Рэзідэнцыя кіраўнікоў была пабудавана паступова ў перыяд 1564—1616 гадоў для Максіміліяна II і Рудольфа II па праекце Баніфацыя Вольмута , Джавані Гарджыёлі і Джавані Марыя Філіпі. Пры Фердынандзе III быў збудаваны Новы палац па праекце Джузэпэ Матэа замест старога Летняга палаца. Новы палац ўтварыў пярэдняе крыло Другога двара. Увесь комплекс быў аб’яднаны і рэстаўраваны ў рамках перабудовы Нікола Пакасі ў стылі барока ў 1753—1775 гг. Залы і салоны ў наш час служаць у якасці прадстаўніцкіх памяшканняў і прызначаны для афіцыйных прыёмаў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі. Падчас дзяржаўных свят адкрыты для грамадскасці. Паўднёвае крыло![]() Уваходны салонУваходны салон таксама завецца Дзіцячым паводле палатна з пуці, якія гуляюць. Акрамя таго залу упрыгожвае габелен з цыклу «Антоній і Клеапатра» Тронная залаТронная зала прызначаны для высокіх дзяржаўных прыёмаў, прызначэння ўрада, выкладчыкаў ВНУ. Залу ўпрыгожваюць крыштальныя люстры, палатно з каранацыяй Фердынанда (1836 г.), белы з пазалотай кафляны камін у стылі ракако, і тры вялікіх персідскіх дывана памерам 10 х 5 м. Салон БрожыкаСалон упрыгожваюць карціны Вацлава Брожыка (Václav Brožík) «Зварот караля Ладзіслава Постума да французскага двара» і эцюды да карцін «Абранне Іржы з Подзебрадаў чэшскім каралём» і «Заснаванне пражскага ўніверсітэта Карлам IV» Габсбургскі салонГабсбургскі салон заснаваны ў канцы XVIII стагоддзі ўпрыгожваюць партрэты членаў сям’і Марыі Тэрэзіі. Шкляны салонШкляны салон, у якім калісьці размяшчалася імператарская спальня, упрыгожаны персідскім дыванам з фігурамі жывёл і людзей, што супярэчаць прынцыпам ісламу. Малы салонМалы салон, у якім калісьці размяшчаўся туалетны пакой імператрыц, упрыгожаны карцінай Святога Паўла пэндзля Петра Брандля (Petr Brandl) Люстраны салонЛюстраны салон абсталяваны пад абедзенную залу і ўпрыгожаны люстранымі панэлямі і пазалотай. Камінны салонКамінны салон калісьці служыў прыдворным дамам. Музычны салонМузычны салон упрыгожаны брусельскімі габеленамі, якія былі выраблены ў XVII стагоддзі і адлюстроўваюць жаночыя фігуры, якія сімвалізуюць кантыненты — Азію, Еўропу, Амерыку і Афрыку. Свецкі салонСвецкі салон калісьці выкарыстоўваўся як абедзенная зала. Зала ЯнакаЗала была аформлена архітэктарам Паўлам Янакам і ўпрыгожана габеленамі XVII стагоддзя з цыклу Пярэстых месяцаў. АктагонУяўляе сабой васьмівугольнае ў плане памяшканне, якое было калісьці прыдворнай капэлай Святога Вацлава (1644 г.). Старая залаСтарая зала з бэлячнай столлю і сценамі з апокі створана каля 1135 г. Сярэдняе крыло![]() Шырокі калідорШырокі калідор раней былая Кунсткамерай Рудольфа II, у якой імператар захоўваў свае мастацкія калекцыі: зброю, посуд і розных кур’ёзных рэчы, якія былі выкрадзены шведамі ў 1648 годзе. Сёння ўпрыгожаны карцінамі, якія адлюстроўваюць марскія бітвы. У калідору так званыя. Новыя салоныНовыя салоны, якія прылягаюць да Шырокага калідора, маюць з размаляваныя бэлечныя столі, аформлены ў 60-х гадах XX стагоддзя архітэктарам Фрагнерам (Fragner): Чэрмака (Čermákův), Наўраціла (Navrátilův), Пуркінева (Purkyňův), Хітусі (Chitussiho) і Манеса (Mánesův). Новая галерэяНовая галерэя ўяўляе сабой памяшканне так званага брусельскага тыпу. Паўночнае крылоКлінападобны калідорКлінападобны калідор быў спраектаваны італьянскім архітэктарам Нікола Пакасі. У 1950-х гг. архітэктарам Ота Ротмаерам (O. Rothmayer) была праведзена рэканструкцыя. У калідоры размешчаны дзве чорныя іанічнага ордара калоны. Заходняе крыло![]() Зала РотмаераЗала Ротмаера аформлена архітэктарам Ота Ротмаер. Мае шырыню 12,5 м і даўжыню 40 м. Зала працуе на беламармуровую скульптуру Т. Г. Масарыка, выкананы Янам Штурсой (Jan Štursa). Гардэроб Іспанскай залыГардэроб Іспанскай залы ў 2002 годзе аформіў архітэктар Боржэк Шыпек (Bořek Šípek). Калонная зала Плечніка
![]() Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia