Нотр-Дам (Турнэ)
Кафедральны сабор Нотр-Дам у горадзе Турнэ (фр.: Cathédrale Notre-Dame de Tournai) — кафедральны сабор, прысвечаны Маці Божай, у бельгійскім горадзе Турнэ. З'яўляецца біскупскай рэзідэнцыяй (каталіцкае біскупства Турнэ). Cабор у Турнэ ўваходзіць у лік найпрыгажэйшых культавых збудаванняў у Еўропе. Уключаны ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. ![]() Агульныя звесткі![]() Сабор мае 5 вежаў (адну цэнтральную і 4 вуглавыя званіцы), збудаваны ў гатычным стылі хор. Вышыня вежаў складае 83 метра. Вышыня будынка — 58 метраў, яго даўжыня — 134 метра, шырыня — 36 метраў. ГісторыяБудаўніцтва сабора Нотр-Дам пачалося ў 1110 годзе пасля таго, як у сярэдзіне IX стагоддзя пажар знішчыў біскупскі палац і царкоўны комплекс. Да 1191 года быў пабудаваны ў раманскім стылі асноўны будынак сабора (нава), яго вежы, хор, бакавыя памяшканні. У XIII стагоддзі раманскі хор быў знесены, бо біскуп Гацье дэ Марві планаваў поўную перабудову сабора ў гатычным стылі. Новыя, гатычныя хоры былі пабудаваныя ў 1244-1255, аднак далейшыя работы па перабудове сабора былі прыпыненыя. У 1325 у гатычным стылі былі створаны яшчэ толькі дзве бакавыя капэлы. 19 лютага 2008 сабор абрабаваны: было выкрадзена 13 найкаштоўнейшых прадметаў царкоўнага мастацтва, у тым ліку 8 чараў, 2 біскупскія кольцы і 3 крыжа. У адным з гэтых крыжоў захоўвалася часціца Крыжа Хрыстова, прывезеная ў Сярэднявеччы з Візантыі і з 1205 года знаходзілася ў саборы Божай Маці. Агульны кошт скрадзеных скарбаў ацэньваецца ў 40 мільёнаў еўра. Гл.таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia