Ночы на Плябанскіх Млынах
«Ночы на Плябанскіх Млынах» — містычная аповесць беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Напісана ў 2006 годзе[1]. СюжэтСюжэт складаюць міфы і легенды Мінска, якія пераплятаюцца ў містычна-рамантычную карціну[2]. ПублікацыіУпершыню твор апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» (№3/2007)[3]. Таксама твор увайшоў у зборнікі «Жаніх пані Данусі» (2012) і «Ночы на Плябанскiх Млынах» (2013). ПеракладыПераклад на рускую мову: Л. Чэслаўская (Ночи на Плебанских Мельницах) Пераклад на украінскую мову: В. Сандыга (Ночі на Плебанських Млинах)[4]. НамінацыіУ 2014 годзе аповесць намінавана на прэмію Гедройца[1][5]. РэйтынгіПа версіі выдавецтва «Звязда» і літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай твор у 2013 годзе прызнаны адным з лепшых[6]. Па версіі газеты «Наша ніва» кніга «Ночы на Плябанскіх млынах» увайшла ў дзясятку найлепшых кніг 2013 года[7]. Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia