Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў
«Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў» (ісп.: La noche de 12 años) — уругвайскі драматычны фільм 2018 года рэжысёра Альвара Брэхнера[1]. Сюжэт1973 год. Уругвай знаходзіцца пад ваеннай дыктатурай. У гэты час на вуліцах краіны з’яўляюцца леварадыкальныя актывісты, якія называюць сябе «Тупамарас ». Гэтыя маладыя людзі вядуць партызанскую вайну супраць дзейнага ўрада. Аднак сіла і поспех у нейкі момант аказваюцца не на баку актывістаў. І адзін за адным дзевяць сяброў групы «Тупамарас» адпраўляюцца за краты. Траім з іх давядзецца правесці наступныя дванаццаць гадоў у няволі. З-за міжнароднага ціску ўлады не могуць проста знішчыць іх, таму яны распачынаюць аперацыю пад дэвізам: «Калі мы не можам іх забіць, то звядзём іх з розуму». УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 47 узнагародамі і яшчэ 31 намінацыяй на кінапрэміі[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia