Ньюфаўндленд (парода сабак)
Ньюфаўндленд, вадалаз — парода службовых сабак. Апісаны ў канцы 15 стагоддзя на аднайменным востраве і ўзбярэжжы паўвострава Лабрадор (Канада). Сфарміраваны ў Заходняй Еўропе (завезены ў 18 стагоддзі); на Беларусі гадуюць з 1949 года. Першыя пісьмовыя згадкі пра ньюфаўндлендах датуюцца XVIII стагоддзем, але ў кіналагічным асяроддзі лічыцца, што продкі іх значна старажытнае. Яшчэ ў X стагоддзі вялікія, вынослівыя сабакі жылі побач з карэннымі народамі выспы Ньюфаўндленд, які размешчаны ля берагоў Паўночнай Амерыкі.[1] АпісаннеВышыня ў карку 62—75 см, маса 50—68 кг (самцы буйнейшыя). Касцяк і мускулатура магутныя. Тулава шырокае. Галава вялікая, круглая, з кароткай мясай і віслымі вушамі. Хвост прамы або шаблепадобна выгнуты. Шэрсць доўгая (акрамя мысы і вушэй), прамая ці злёгку хвалістая, з вельмі густым падшэрсткам, не намакае ў вадзе. Масць чорная, цёмна-бурая ці карычневая, часам з белымі плямамі; у разнавіднасці ньюфаўндленда ландсір (крыху вышэйшая) — белая з чорнымі ці бурымі галавой, «сядлом» на спіне, крыжам і верхняй часткай хваста. Добра плаваюць і ныраюць. Ураўнаважаныя, пільныя, адважныя; лёгка дрэсіруюцца. Ньюфаўндлену ўласцівы моцныя цяга да вады і выратавальны інстынкт. Выкарыстоўваюць для ратавання на вадзе, вартаўнічай службе, выцягвання рыбалоўных сетак. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia