Нью-Мексіканскі інстытут горнай справы і тэхналогій

Нью-Мексіканскі інстытут горнай справы і тэхналогій
англ.: New Mexico Institute of Mining and Technology
Арыгінальная назва англ.: New Mexico Institute of Mining and Technology
Заснаваны 1889
Студэнты 1 686[1]
Краіна
Размяшчэнне Сакора, Нью-Мексіка, ЗША
Сайт nmt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нью-Мексіканскі інстытут горнай справы і тэхналогій (англ.: New Mexico Institute of Mining and Technology) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сакора ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была заснавана заканадаўчым сходам тэрыторыі Нью-Мексіка ў 1889 годзе як Нью-Мексіканская школа горнай справы з мэтай стымулявання рэгіянальнай эканомікі шляхам навучання горным спецыяльнасцям на ўзроўні каледжа. У 1930-я гады нафтавая інжынерыя і тэхналогіі таксама сталі важнай сферай вывучэння ў інстытуце. Інстытут прыняў сваю цяперашнюю назву ў 1951 годзе.

Структура

  • Дэпартамент біялогіі
  • Дэпартамент хімічнай інжынерыі
  • Дэпартамент хіміі
  • Дэпартамент цывільнага будаўніцтва
  • Дэпартамент камунікацый, вольных мастацтваў, сацыяльных навук, псіхалогіі і адукацыі
  • Дэпартамент камп’ютарных навук і інжынерыі
  • Дэпартамент навук аб Зямлі і экалогіі
  • Дэпартамент электрычнай інжынерыі
  • Дэпартамент матэрыялаў і металургічнай інжынерыі
  • Дэпартамент матэматыкі
  • Дэпартамент механічнай інжынерыі
  • Дэпартамент мінеральнай інжынерыі
  • Дэпартамент інжынерыі нафты і прыроднага газу
  • Дэпартамент фізікі

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya