Нью-Мексіканскі ўніверсітэт
Нью-Мексіканскі ўніверсітэт (англ.: University of New Mexico) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Альбукерке ў штаце Нью-Мексіка, ЗША. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1889 годзе заканадаўчым сходам тэрыторыі Нью-Мексіка, гэта другі па велічыні ўніверсітэт штата, адзін з двух флагманскіх універсітэтаў штата і самы вялікі па колькасці абітурыентаў. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў і школ, у тым ліку медыцынскай школы і адзінай юрыдычнай школы ў штаце. Вучэльня прапануе 215 спецыяльнасцей і праграм навучання, у тым ліку 94 спецыяльнасці бакалаўрыяту, 71 спецыяльнасць магістратуры і 37 праграм аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па звестках Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, у 2021 годзе ўніверсітэт выдаткаваў больш за 243 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі, заняўшы 103-е месца ў рэйтынгу ВНУ ЗША. Універсітэт мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы, прычым амаль палова студэнтаў з’яўляюцца іспанамоўнымі. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia