Нэлі Аляксееўна Валынец

Нэлі Аляксееўна Валынец
Дата нараджэння 25 жніўня 1951(1951-08-25) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр габелен і мастацкае праектаванне тканін[d]
Вучоба
Член у

Нэлі Аляксееўна Валынец (нар. 25 жніўня 1951, г. Мінск) — беларуская мастачка, працуе ў галіне габелена і мастацкага праектавання тканіны.

Біяграфія

Нарадзілася 25 жніўня 1951 года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1976 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[1]. Жыве ў Мінску[1].

Творчасць

Працуюць у галіне габелена і мастацкага праектавання тканіны. Сярод асноўных твораў: габелен «Раніца» (Палац культуры аб’яднання «Бабруйскдрэў»), заслоны «Слонімскія перасветы» і «Святочная» (Палац культуры г. Слоніма), габелены «Вясёлка», «Жывая вада». Таксама стварыла серыю эталонаў у тэхніцы рамізнага ткацтва для Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва[1].

Яе творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і Гомельскім абласным краязнаўчым музеі[1].

Крыніцы

  1. а б в г д Валынец Нэлі Аляксееўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya